Насланнё

Виктор Шатило
...Праз кіпарысы, дзе бамбукі,
Галера на поўдзень плыве.
Узнялі ветразь гуртам рукі,
Зіпун нібы на галаве
У капітана з голым торсам;
Крывая шабля на рамні.
Вінцо, разбаўленае морсам,
Праносіць кухар дзень пры дні
У ніжні люк. Матрос на варце.
Ружжо ля скарбніка ляжыць.
І вецер носіцца ў жарце -
Пакуль прасцяг ды сінь бяжыць!..
Гандолы... мроі капітану.
Сабака панны - залаты.
І хараство і веліч стану
Ізноў вандруе між вады...
Купцы! Вянецыя гандлюе.
Успых ліхтарні. І агонь,
Каб прыгадаць яе далонь,
Ужо не свеціць, а малюе...