Шлях да шчасця

Мария Мучинская
Лятуць дзянькi, як птах, на крылах,
Не прыпынiць, каб перажыць ўсё зноўку.
Вяртаюся да дзён шчаслiвых,
Каб навальнiца з бураю замоўклi.

Пытаю у сябе, часамi,
Як шлях знайсцi, каб быць заўжды шчаслiвай?..
Замучыў допыт вечарамi,
Гудзе настырна, быццам шмель гуллiвы.

Абшарыў свет магутны вецер,
Спытаю у яго свой шлях да шчасця.
 – У кожнага сваё, размоў не церпiць –,
Шануй, каб зорка ў сэрцы не пагасла.

 –  Як толькi напаўняю ветразь,
I паруснiк, бы чайка, мчыць удалеч.
Даю дыханне мора зведаць –
Душа мая развiтваецца з жалем.

А можа мне бярозка скажа,
Як шчасце пасялiць у сваiм сэрцы?
Яна, па-мяцярынску, важна,
Шапнула мне –  любiць, гарэць i верыць.

Калi пад кронаю маёю
Гучыць прызнанне любай у каханнi.
Галiнкамi iх грэю, мрою,
Шчаслiвая –  я разам на спатканнi.

Душу напоўнiць трэба сонцам,
Вучыца радавацца блiзкiм, родным.
Не даць зманiць свой лёс чырвонцам,
Застацца чалавекам з сэрцам годным.