НЕБА, ЯК МОРА

Мария Мучинская
Неба, як мора, насычана соллю,
Сiняе, цёмнае з чорным адценнем.
Хмары, спавiўшы бядой нашу долю,
Сонца i зоры хаваюць за ценем.

Небам у хмары сабраныя слёзы
З дожджыкам спешна iмкнуцца да долу.
Соль праступае, як грэбень, бялёсы,
Разам з туманам звiсае над полем.

Столька сабралася злобы ў нябёсах,
Выплакаць восень i вёсны не ў сiлах.
Зiмы галосяць,  плыве адгалосак,
Беды хаваюць ў балотных магiлах…

Грэх туманом абвiвае праменi,
Фокуснiк сэрцы хавае заслонай.
Сцеле на розум глухое зацьменне,
Горка  душа плача разам з пагодай.

Лета без сонца, зiма без марозаў –
Часам бывае, малю каб нядоўга.
Сонца шукаем, пагоды не слёзнай,
Сцежкi духоўнай, вяртання да Бога