Няруская

Ивета Витко
Ты кажаш, што я цікавая,
Здзіўляю гаворкай сваёй,
А я, разумееш, няруская.
Належу краіне другой.

Мяне называеш "тутэйшая,"
Раўнаеш заўжды па сабе,
А мова мая беларуская
Трасянкай здаецца табе.

Мае інтарэсы далёкія
Ад тых, што транслюеш ты.
Бо я (мяне чуеш?) няруская,
Без брыдкай імперскай лухты.

Хоць сувязь між намі моцная,
Мяне не лічы ты сваёй.
Была, ёсць і буду няруская,
Пакуль застаюся жывой.

_____
P. S. https://youtu.be/12idm48iCQY