Не марнуй лёс

Наталья Кондрашук
Калі зноў да цябе няўмольны час
Сугуччам успамінаў дакранецца,
І змрочна затрымціць на ветры сэрца,
І пахіснецца ўстойлівы абцас,

То не шкадуй таго, што ўжо прайшло.
Мінулым жыць – лёс марнаваць знямогай.
За даляглядам новае святло
Абвесціць спадзявання перамогу.