Журавiна клюква

Мария Мучинская
Прыехаў ўнук з Масквы да бабы Зiны,
У джынсах, модны, каляровая кашуля.
Саслалi мацi з бацькам ў адпачынак,
А самi на курорт у гэты час рванулi.

Бабуля годзiць, поiць сырадоем,
Кусочак мяса, ды без сала, падкладае.
Як бачыць тлушч, аблiчча робiць злое,
Уцiхамiрыць – хiба толькi караваем.

А Зiна, гаспадыня, – ў роце таюць,
Бывае з журавiнамi, а то з бруснiцай,
Яе рэцэпт найлепшы ў нашым краi,
Як пакаштуе хто пiрог, начамi снiцца.

Вось для унука стаў пiрог ласункам,
Смакуе, ягады разглядвае, пытае:
 –  Бабуля, гэта што за пачастунак?
 –  Не бачыў? Журавiна, ягадка такая!

Расце ў балотах, столькi вiтамiнаў,
Яна дапамагае ад любой хваробы.
Як параўнуе любы з журавiнай,
Дзяўчына свецiцца, як ў небе летам зоры.

Унук на танцах запрымецiў кралю,
Вясковая, а столькi гонару i форсу.
Ён перад ёй кружыў, а у фiнале
Бывай сказала i прысела па-акцёрску.

Хлапец у слоўнiку знайшоў, што «клюква»
На рускай мове прагучыць у перакладзе.
Давольны падыйшоў, на плечы рукi,
I шэпча: – «Клюквинка моя в цветном наряде!»
 
Дзяўчына зморшчылася, пасiнела:
–  Абразiць так мяне не мог нiхто нiколi!
Масквiч рвануў, паветра загудзела,
Сiгаў праз лужы, напрамкi па вязкiм полi.

Бабулю разбудзiў, трасе за плечы,
Навошта нада мной нядобра шуткавала?
Дзяўчыну «клюкваю» назваў, дарэчы,
Над ёю, скрыўленай, паўклуба рагатала.

Дык я ж цябе вучыла -  журавiнай,
Паслухай як гучыць, як жаўруковы спевы.
А «клюква» - параўнанне з абразiнай,
О, слава Богу, што прыбегчы ў дом паспеў ты.

У кожнай мове лад свой, спеў музычны,
Яны ўвабралi дух народа i стагоддзяў.
А пераклад вось твой, аўтаматычны,
Губляе той пявучы сэнс, чакай падвохаў…