Жыццёвае

Ивета Витко
Неахвотна з крамы плюшак
Выйшаў сіні капялюшык.
Капялюш не сам ідзе.
Мама капялюш вядзе,
А дакладней валачэ,
Прыгаворвае яшчэ:
"Не палохай ты людзей.
Супакойвайся хутчэй!"
Капялюшык горка плача,
Драма ў яго няйначай.
На жыццё ён скардзіцца,
На асфальт аж валіцца:
Так хацеў тры з макам плюшкі,
Кекс, смятаннік, дзве ватрушкі,
І эклерчык з крэмам,
І рагалік з джэмам,
Ды займеў адно тварожнае
Здобнае пірожнае.
На ласункаў кошык
Не хапіла грошай.
___
Усе мы капялюшыкі:
Усім патрэбны грошыкі.