Цiкава

Ивета Витко
Табе падабаецца кава?
Проста мне ведаць цікава.
Слухаеш музыку на Spotify?
На тэму надвор’я паразважай:
Белыя дрэвы ці водар суніцаў;
Слёзы на вокнах ці сполах зарніцы?
Верыш у што? Спадзяешся на што?
У сэрцы цярплівасці маеш плато?
Як бавіш свае непрацоўныя дні?
Вабяць цябе ў небе зорак агні?
Ведаеш, кожны твой шчыры адказ
Робіць бліжэйшымі крышачку нас.