Сэрца без сумлення

Мария Мучинская
Дзе сумленне прадаецца
За няшчасныя грашы.
За сталом пiруе ерась,
Шпарка крочыць па глушы.

Маладухай  кружыць хiтрай,
Ўсiх паслушных – пад крыло…
Недавер`е –  скруцiць гiдра,
Каб не сеяла святло…

Розум топiць у тумане,
Шкарлупiна на душы.
Топча сэрцы ў акiяне
Перапоўненным хлуснi.

Зорнае хавае неба
Мураванаю сцяной.
Замяняе быль на небыль,
Спавiвае думкi цьмой…

Крок за крокам у балота
Без сумлення мы iдзём.
Д`ябал – родная iстота…
Парасло нутро быллём.

Прачынацца трэба хутка,
Бо над пропасцю нага.
Травiць нас маны атрута,
Што лiецца, як рака.

Зоры ясныя мiгаюць,
Ў сэрцы просiцца прамень,
Вышынёй нас зазываюць,
Прадракаюць новы дзень…