Iльвы

Виктор Шатило
...Леў ва мне непераможны.
Але спіць на вежы.

Там, дзе росы, смак мурожны.
Але мае межы.

Ільвы па Афрыцы гулялі -
Веж не будавалі...

Промні роснасць спапялялі:
Вільгу абрывалі!..

І на вежы, і дзе межы -
Леў непераможны.

Калі сонцавы ад ежы!
Сам, бы луг, мурожны!

Калі ж леў сышоў, дарожны
І не спаў на вежы, -

Гэты край і не заможны:
Гоняць тыя межы...