Бяда чужая цi твая?

Мария Мучинская
Чужой бяды, як кажуць, не бывае,
Яна заўжды трывожыць душы.
Жыццё на чалавечнасць правярае,
Зрабiць свой выбар сэрцам мусiм.

Бязглузда думаць –  не ў маiм гародзе,
Мяне крануць не зможа лiха.
Бяда, як нечаканы госць, прыходзiць,
I кружыць ў роднай хаце вiхар.

Бывае радуе чужое гора,
Як каралi, цвiцём на фоне.
Ды толькi горкае суседа «ўчора»
У нашым доме потым стогне…

Бяда –  сiгнал для ўсiх струны Сусвета
Астанавiць раскаты грома.
Не даць, каб завiхрылася вендэта,
Завязла на зубах аскомай…