Натальцы

Ларошик
Хай бабульчынаю казкай
Атуляе сон зімовы.
Прачынайся, калі ласка,
Закаханай, улюбёнай
У сваіх дзяцей і мужа,
Працу, родныя мясціны.
Нават снежаньская сцюжа,
Як мастак, піша карціны
Для цябе. Ты падарункам
Удыхай з паветрам шчасце.
Снега першы пацалунак
Хай злавіць табе пашчасціць.
Па глытку пі асалоду
Ад жыцця, кіруй наперад.
Даражэй за ўсё свабода
Думак, дзеянняў і веры.
Хай яна будзе падмуркам
І жыцця твайго асновай,
Самым лепшым падарункам,
Самым цёплым, шчырым словам.
Шмат гадоў ты мне сястрычка,
Чалавек надзейны,блізкі,
І здаецца, што сябруем
Мы ад матчынай калыскі.
Хай з нагоды нараджэння
Сыпле снег і ззяюць зоркі
І нішто, крамя гарэлкі,
У жыцці не будзе горкім!
10 снежня 2022г