Гаданне

Мария Мучинская
Заглянуць за лёсу далягляды  –
Саграшыць пытлiваю душой.
Толькi вечарына, на Каляды,
Адкрывае шлях, схаваны цьмой…

Накапiлася за год пытанняў,
Мроi кружаць, каб знайсцi свой лёс.
Спадзяецца моладзь на гаданне,
На вянец… Каб Новы год прынёс.

Прыгажунi маладыя прытка
Башмачкi кiдаюць за парог.
Сэрцы з жарам б`юцца унутры там –
Ой! Куды укажа iх насок!?

Ля пасцелi ставяць кубкi нанач
Поўныя сцюдзёнае вады.
Хто напiцца дасць з рукi каханай,
З тым павяжа доля назаўжды.

На Каляды песнi, танцы, жарты,
Богу дзякуй за пражыты год.
Ды малiтву да нябёс упарта
За Радзiмы шчасце шле народ….