Ягоркiн Новы год. беларуская мова

Татьяна Домаренок
Новы год, Новы год!
Хутка прыйдзе Новы год!
На ўсёй маёй планеце
Будзе святкаваць народ!

У пустынях і ў льдах,
У лясах і гарадах,
І зімой, і нават летам
Усім вялікім белым светам.

Гэта свята люблю я
І ўся мая сям’я:
Мама, тата і бабуля,
Коцік, пёсік і дзядуля.

Тата Ёлачку прынёс.
Яе даў яму Мароз
Той сапраўдны, што вандруе,
Падарункі ўсім даруе.

Мой дарунак ён схаваў
І пад Ёлку не паклаў.
Дзед Мароз сказаў: - Я сам
Прыйду к вам, дарунак дам.
Ваш малы няхай чакае,
Што дарыць яму - спазнаю.

Я ж зусім не сумняваўся,
На Дзядулю не злаваўся.
Ён дарунак прынясе –
Той, што бачыў я ў сне.
Новы год чароўным будзе,
Ведайце пра гэта людзі!

28.11.22