Адлятай на крылах ветру,
Ты ў край родны, родная песня наша.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе было так прывольна нам з табою.
Там, пад гарачым небам,
Асалоды паветра поўнае.
Там пад дахам мора,
Дрэмлюць горы ў аблоках.
Там так ярка сонца свеціць,
Родныя горы святлом заліваючы.
У далінах пышна ружы расцвітаюць,
І салаўі спяваюць у лясах зялёных.
Там, пад гарачым небам,
Асалоды паветра поўнае.
Там пад дахам мора,
Дрэмлюць горы ў аблоках.
Адлятай!
Адлятай!
Адлятай на крылах ветру,
Ты ў край родны, родная песня наша.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе было так прывольна нам з табою.
Адлятай на крылах ветру,
Ты ў край родны, родная песня наша.
Туды, дзе мы цябе вольна спявалі,
Дзе было так прывольна нам з табою...
А.П.Барадзін - Палавецкія скокі ( з оперы "Князь Ігар")
Пераклала Лілія Воранава 30.10.2022 г.