Страх i дэман

Мария Мучинская
У момант ўзлёту, эйфарыi
Душу падманам зазывае дэман,
Знянацку, хiтра, ў лабiрынты,
Дзе кожны крок – маральная дылема…

Рагоча дэман, страх трымае,
Баiмся за павагу сваiм блiзкiм.
А страх глыбей, дзе цемра злая,
Нас цягне ў багну,  д`яблу на прапiску…

Ад страху загубiўся розум,
Памылкi зноў i зноў, а груз цяжэе.
Не разумеем, што пагрозу
Нясе маўчанне, поiць ядам змея…

Прызнанне - рушыць путы страху,
Вяртае нас на цвёрды шлях да родных.
Даруе крылы вольнай птахi,
I клiча лёс на новыя высоты…