Як каласок

Мария Мучинская
Жыццё, як жытнi каласок,
Карэннi пояць сваiм сокам.
Мiгае сонца прамянёк,
Завуць настырна нас высоты…

Мы, як зярняткi збажыны,
У каласочках залацiстых,
Спяшаем з матчынай рукi
Жыццёвай сiлай наталiцца.

Злучыўся род у ланцужок,
Звiнiць ён песняй i слязою.
Ды кожны з нас прыйшоў знарок,
Каб стаць крупiнкай радавою…

Прадоўжыць шлях сваiх бацькоў,
Знайсцi гасцiнец, што шукалi,
Пад ценем лiп i тапалёў
Iсцi на зорку ў родным краi…

Як Праметэй, знайсцi агонь,
Каб асвяцiць прастораў далi.
Ды абвясцiў царкоўны звон –
Бальшак да шчасця адшукалi!..

Гасцiнец – вялiкая дарога, бальшак, звычайна абсажаны абапал лiпамi i тапалямi.