Жыццё бяжыць

Мария Мучинская
Жыццё звiнiць, гудзе, як рэчка,
Бяжыць сярод лугоў, палёў.
Нам прывiтанне шле здалечы –
З радзiмых, дальнiх берагоў…

Жыццё, бы хваляй, накрывае,
Сатканаю з бацькоўскiх спраў.
Сцяжынку высцiлае шалем,
Што плечы мацi пакрываў.

Нясе цяпло, дыханне продкаў,
Малiтвай мацi сцеражэ.
Бацькоўскi край нас поiць сокам,
Шчыруе бацька-варажэй…

Мы прадаўжэнне песнi роду –
Гучыць над краем родны хор.
Мы нотка, гук свайго народу –
Дай Бог узвiцца нам да зор!..