Ад строкату крыл

Мария Мучинская
Цягне сэрца узнёсла ў палёт,
Уздымае на крылах душа.
Толькi з зыбу багнiстых балот
Цяжка выпрамiць шлях да святла.

«Ўчора»  ў бездань напорыста гне,
Рвецца будучынь смела увысь.
Вось таму я сягоння  ў нудзе,
Сокаў  праўды ў надзеi iспiць.

Вырваць ногi, зрабiць новы крок
Заўжды цяжка, трымае дрыгва.
Сэрца хутае сплецены смок –
Слоў  хлуслiвых калючы дыван.

Сонца шле свае промнi з-за хмар,
Падсыхае балотная зыб.
Маё сэрца паўнюткае мар
Каб ачнуцца ад строкату крыл…