Цi мачыха? цi мацi?..

Мария Мучинская
З вуснаў тых, каму мачыха мова,
Прыкра чуць, што яна родна мацi.
Для матулi заўжды мы гатовы
З неба ясную зорку дастацi…

Не стаяць на каленях прад бурай,
Што рве родныя слоўцы на латы,
Засыпаецца попельным брудам,
Надаецца напеў хамаваты…

Не кружыцца з буранам у танцах,
Прыцiскаць пад магiльнай плiтою,
А за роднае слова змагацца –
За пявучасць, што шэпча з душою!..

Непрыемна як ганьбяцца словы
Тут, на роднае нашай зямлiцы.
Калi мацi? Не мачыха мова?
Родны сын не дазволiць глумiцца.

Яна шэпча пра родную хату,
Пра каханне пяе з жаўрукамi.
Бо падобна гучанню санаты
Пры спатканнi за рэчкай з каханым.