Мая Беларусь

Сергей Самойлюк
Беларусь ты мая, Беларусь!
Скрыжаваннi дарог i палей,
Да цябе, закаханы, тулюсь,
Сэрца бъецца з гадамi мацней.
З хваляваннем я зноу абдыму
Чорна – белы бярозавы стан,
Пацалункам сустрэну вясну
I нiкому цябе нi аддам!
Вочы просяць без межау прастор,
Песня льецца ад родных крынiц,
А блакiт беларускiх азёр
У пяшчотных вачах маладзiц.
Ах, Душа Беларускай зямлi,
Ты спрадвеку мая чысцiня!
Не аднiмуць цябе каралi
I нiякая у свецi вайна!
I чырвоная ружа крывi
Той хатынскi пажар затушыу,
Утварылася у кветку Любвi
Белай ружай маёю Душы!