Думкi

Мария Мучинская
Думкi мае, быцццам хвалi марскiя,
Сэрца хвалююць  то сонцам, то бурай,
Рвуць мне душу, як марская стыхiя,
Тайны мiгаюць, як кольца Сатурна.

Мiр разнастайны, вакол недамоўкi,
Хмары трымаюць святло ў затачэннi.
Цiнай i панцырам зручным i ёмкiм
Спрытна хаваюць вясны абуджэнне.

Цяжка заўважыць святло, што ад сэрца,
Путаем часта яго з лiхтарамi.
Божым Законам уменне паверыць –
Высветлiць шлях, што шукалi вякамi.

Дзесяць яго Запаветаў стагоддзi
Душам заблудшым - кiрунак, праменьчык
Выйсця на шлях, каб узняцца ў палёце,
След свой у сэрцах пакiнуць навечна…