Прыметы

Мария Мучинская
Нехта верыць ў прыметы:
Лiчбу «6» i «13».
Нехта хоча адведаць
Праўды соль, разабрацца…

Можа проста супала,
Адбылося няшчасце?
Павярнуўся няўдала,
Заматаўся ў тым часе.

Чорны кот – як прымета…
Для другiх – забабоны…
Адназначна пра гэта
Адказаць я не здольны…

А магчыма прыметы –
Мова наша з душою?
Папярэджвае беды,
Сцеражэ нашу долю…

Код у кожнага розны –
Вызначаецца верай.
Лье душа па нас слёзы,
Шле прыметы – як вета…