Маё

Юля Андросова
Куды вядзе мяне сцяжынка родная
З духмянымі садамі з двух бакоў?
Туды, дзе я шчаслівая, свабодная,
Дзе сэрцам чую матчыну любоў.

З дзяцінства тое пачуццё знаёмае,
Калі душа спявае па вясне.
У вёсцы беларускай толькі дома я!
Тут нават кветкі радуюцца мне.

Хіба ж усё гэта мераецца золатам?
Навошта мне яно ўзамен палёў?
У бацькоўскай хаце не бывае холаду,
Таму сюды вяртаюся ізноў!

Нябачнай ніткай звязаны
з Радзімаю Гісторыя і памяць – вось магніт!
Як птушкі, што назад імкнуцца з выраю,
Крыламі дораць мне магутны шчыт.

Ад навальніц укрыцца не спяшаюся:
Жыцця нягоды змыюцца дажджом.
Я ад бліскучых кропель усміхаюся –
Дзякую Богу, што вось так жывём!

Пад мірным небам буднямі і святамі
Працуем і ўмеем адпачыць.
І сніцца мне, як кожны год над хатамі
Наш беларускі бусел зноў ляціць.

Што будзе заўтра над краінай белаю?
Хвалюе тая будучыня нас.
Упэўнена, што Беларуссю смелаю
Мы ганарымся не ў апошні раз!

Патухлі фарбы «колер-рэвалюцыі»,
Бо печывам «заморскім» не купіць!
Мы ведаем, што наша Канстытуцыя
Краіне дапаможа не забыць

Вялікі подзвіг у вайне з фашыстамi,
Падмурак, што заклалі тут бацькі...
Калі спатрэбіцца, мы разам выстаім,
Каб не кранулі памяць чужакі!