Ядавiты павук

Мария Мучинская
Ядавiты, счарнелы  павук
Наваколле схаваў павуцiннем.
Ды з махнатаю хваткаю з рук
Поiць ядам авечак «бязвiнных».

Напаўняе кiлiшкi штодня,
Разбаўляе  пiтво сокам церпкiм.
У пiсклявым бляяннi хлусня
Цёмнай хмарай разносiцца ветрам.

Мудрым сэрцы свiдруе агнём,
Дае коўдру хлуслiвую  хiтрым.
Узмацняецца страх дзень за днём,
Кружыць чорны павук па-над мiрам.

Кожны момант мяняецца Свет,
Яд губляе труцiзну паволi.
Бруд асядзе у сэрцах, як след,
Павуцiннем абвiтаю долi…