Святаяннiк

Мария Мучинская
Кветка агню  завiтала у луг,
Птушка-маланка прынесла з нябёс
З ясным, сакральным агонём на зямлю,
Толькi драпежнiк ёй раны нанёс.

Кроплi крывi i пяра далi моц,
Золатам фарбаў узняцца увысь.
Сiлы нячыстай пазбавiць свой дом,
Здань i прывiдаў свой край баранiць.

Сок чарадзейны пупышка дае -
З колерам дзiўным, як зрэлы iнжыр.
Грэцыя, Рым пелi гiмн кроў-траве,
Мукаў збаўляў травяны элiксiр.

Кветка святаяннiк, наш зверабой,
З ежай чаруе, як той варажэй.
Смак гаркаваты, дае нам пакой,
Сон пазбаўляе трывожных начэй.