Вярнiце Бога у сэрцы

Мария Мучинская
Вярнице, людзi, Бога ў сэрцы,
Збудуйце храм яму ў душы.
Як можна рАтаваць за смерцi?!
I ў гэты момант цалаваць крыжы…

Вярнiце, людзi, Бога ў сэрцы,
Хлуснёй не пацяшайце белы свет.
Душы яна падобна смерцi,
У будучыню пройгрышны бiлет.

Вярнiце, людзi, Бога ў сэрцы,
Распусты не фарбуйце у блакiт.
Заганаў блiк святое крэслiць,
Ды погань з`едлiва вакол дымiць.

Вярнiце, людзi, Бога ў сэрцы!
Душу апрыскайце святой вадой.
Каб людству на зямлi не змерцi,
Жыццё не зацягнулася смалой…