Радзiма

Мария Мучинская
Шум стройнай бярозкi з вятрылам-гулякай,
Птушыныя спевы над  роднае хатай,
Па рыхламу снегу скрыпучыя крокi…
Над краем буслiны разносiцца клёкат…

Партфель i буквар, мая школьная парта,
Iмкненне пазнаць гэты мiр i упартасць.
Дзiцячыя гульнi, наiўныя слёзы,
Жахлiвыя песнi завеi, марозы…

Матулiны цёплыя, мяккiя рукi,
Лiсточак асiны – трапечушчы, чуткi.
Вачэй бляск на першым, таемным спатканнi,
Сустрэча свiтання ля рэчкi з каханым…

Радзiма ўсё гэта мая, мая песня,
Куды б не пайшла, яна ў сэрцы навечна.
Цяплiцца агеньчык надзеi i веры –
Агорне святло, родны  край расквiтнее…