Вянок дружбы

Мария Мучинская
Ружа сэрца трывожыць шыпамi,
Рвецца зыркаю зоркаю вонкi.
Уздымаецца ўвысь за вятрамi,
Рассыпае i кружыць пялёсткi.

Заплятае iх разам з рамонкам,
Канюшынай, iльном i пшанiцай
У вяночак да сiнiх валошак,
Дзе сланечнiка цвет залацiцца.

Божай ласкай анёл акрыляе
Мой вяночак, ён кружыцца вольны.
Рукi дружбы навекi сплятае,
Распасцёршы да сонца далонi.