Жаданьне

Николай Карташевич
Праз дождж прыйшла ты да мяне...
Ты тут? Я так хачу цябе пачуць!
Усьмешка сьветлая ў рамцы на сьцяне.
"Не сьпіш, сынок? І мне не хочацца заснуць."

У сенцах дробна барабаніць дождж.
Зноў кропля шыбіну кранула...
Ты сон мой, маці, патрывож,
Каб памяць назаўсёды не заснула.

Дажджы ў вечнасьць адыльюцца,
А памяць пройдзе з намі шлях!
Мне б  зноўку некалі прачнуцца,
Каб з дзедам крочыць па палях.