Патокi крывi

Мария Мучинская
За крыжы, за царкву, за званы
Вiрус душы з`ядае вякамi.
Напаўняе iх дух сатаны,
Замяняюцца сэрцы iльдамi.

Па багровых патоках крывi
Розум светлы рассеялi прахам.
Вецер хiлiць да долу крыжы,
Б`юць званы, што зямелька зачахла.

Тлеюць сэрцы, разносiцца гар,
Раз`ядаючы розум апошнi.
Гора з песнямi i карнавал...
Шлях губляецца наш ў бездарожжы.

Затапiлi патокi крывi
I царкву, i званы ў нашых сэрцах.
Птах ў акно б`ецца ў час ракавы,
Будзiць нас адкупiцца ад смерцi…