Мы божыя слёзы

Мария Мучинская
Мы зярняткi, мы Божыя слёзы.
Ён рассеяў нас мудрасць пазнаць.
Шлях ахутаў туманам бялёсым,
Даў параду i мудры наказ…

Запаветаў даў дзесяць ў дарогу,
Каб звяралi па iх кожны крок,
Ды зямельку паiлi мы сокам,
Шанавалi свой родны куток…

Палюбiлi ўсiх родных i блiзкiх,
Раздавалi, дарылi любоў,
Каб ад нашай духоўнасцi iскры
Абуджалi натхненнем тварцоў.

Падабенства сваё даў нам Божа,
Мы адбiтак яго на зямлi,
Каб з цярпеннем дабро кожны множыў,
Не чадзiлi над краем вуглi.

Мы, як той негатыў фотаплёнкi,
На душы выдрукоўваем шлях,
Каб прад Богам адчуць тыя стогны,
Што пасеялi ў родных дамах.

Цi з анёлам лагодную песню
Заспяваць пра радзiмы свой дом,
Пра свой шлях, што прайшлi яго чэсна,
Не сагнула жыццё пад крыжом…