Скавалi сэрцы

Мария Мучинская
Скавалi сэрцы туга ланзугамi,
Душа ў бароздах, нiбы пашня па вясне,
Пакрытая густымi туманамi –
Дае раздолле каласiццца лебядзе…

Махнаты ўе над ёю павуцiнне,
Зярняты жыта пiльна ў плесень акуне.
Ў  смалiстай, чорнай нечысцi лавiне
Расток дабра упарта топiць у вiне.

Хлуснёю душы з сэрцам падмятае,
Ды закрывае шчыльна плёнкай ад  нябёс.
Каб зорак бляск не асвяцiў iм тайны,
Праростак мудрасцi у сэцах не прарос.

Не студзяць вечна сцюжы i марозы,
Ад немачы перастае кружыць буран.
Пацiху ўзыйдуць на раллi мiмозы,
Залечыць прага да жыця сляды ад ран.