Зiма слабее

Мария Мучинская
Зiма павольна ўсё слабее,
Каб утрымацца – точыць кiпцюры:
То бурай пранясецца вецер,
То дожджык льецца, плача на двары.

Яна ўладарыла вякамi,
Закрыла хмарай цёмнай промнi зор.
Завея засыпае снамi,
У сэрцах сее на сябе дакор…

Гразiць марозамi i сцюжай,
Бывае разгуляецца буран.
Ды толькi промнi ёй не здужаць –
Адзене край вясеннi сарафан…

Зазелянее наш радзiмы
Ў прамЕнях зор, што выйдуць з па-за хмар…
Растопiць сонца ў сэрцы льдзiны,
А маладзiк нам упрыгожыць твар…