Беларуская мова

Леонид Пранчак
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
леанід ПРАНЧАК

Крынічнаю вадой,
Нязводнаю ракой
Звiнiць i ўдаль плыве,
Як пошум спелай нiвы,
Як зорны перазвон
Над роднаю зямлёй
Маёй Айчыны спеў 
Шчымлівы i праўдзiвы.

Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова,
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі –
Наша родная мова!

Суродзічы, сябры,
Мы тут гаспадары!
У еднасцi людской,
А не ў зацятай змове
Давайце гаварыць,
Давайце гаварыць
На роднай, на сваёй,
На беларускай мове.

Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі
Наша родная мова!

Любоўю Беларусь
Мы здолеем сагрэць.
Радзімая зямля,
Майго жыцця аснова,
Не дай памерці нам,
Не дай нам анямець!
Мы будзем жыць датуль,
Пакуль жывая мова.

11.09.2021