Ты будзеш iншага любiць...

Леонид Пранчак
ТЫ БУДЗЕШ ІНШАГА ЛЮБІЦЬ...
леанід ПРАНЧАК

Адчай у небе і ў вачах.
Блакітам можна захлынуцца.
Мінула ноч – бусліны ўзмах,
Я не паспеў і азірнуцца.

Дыміцца прысак, не агонь,
Ужо нямілы ды гарачы.
Астудзіць дзікі жар яго
Вятрыска снежны і лядачы.

Развее попел у палях.
Кахання збэрсанага рэшткі:
Зламаны лёс,
Знядбаны шлях...
Ляці, душа!
Я следам – пешкі.

Хачу, як сон, цябе забыць.
Бо ўжо падспудна разумею:
Ты будзеш іншага любіць,
А я ад роспачы здурэю.

15.02.2022