Ты зямелька мая

Мария Мучинская
Ты, зямелька, гаротная,
Ты, зямелька, мая беларуская,
Ой, цвiцеш буйна вёснамi,
Шэпчаш мне каласкамi, як вуснамi,

Пра свой гонар сыночкамi,
Што шукаюць святло, каб быць вольнымi,
Ды пра слёзы, што ночкаю
Льюць матулi за ўсiх абяздоленых.

Абяцаеш, што сонейка
Хутка светлае ранкам паднiмецца
Ды прасыпе нам променяў,
Гора змыюць дажджы з навальнiцамi.

Край напоўнiцца песнямi,
Што напiсаны яснымi сэрцамi,
Улюблёнымi, вернымi
Ды натхнёнымi зорнымi мэтамi,