Асвечаны зоркай

Ядвига Довнар
  Да 130-годдзя М. Багдановіча (9.12.1891-25.05.1917)

               
Рамантыка санетнага радка...
Венера - зоркай лёсу, - несумненна...
"Раяль цалуе тонкая рука",*
Прымаючы душой палёт Верлена.

Пачуцці - трапятаннем матылька,
Душы пейзаж - шматколерная нота...
Чуллівасці глыбокая рака,
Самоты подых і кахання цнота.

Мар крылы... І ў егіпецкіх пясках
Святло не гасне, а блакітнай зоркай
Злятае на пялёсткі васілька,
На першы шлях радзімага падворка...

Паэзіі кранальны, шчыры Свет,
Мелодыі і гукаў - таямніца...
У небе серабрыцца зорны след,
І на зямлі - крыніцаю бруіцца.

* - радок з перакладзенага М. Багдановічам санета П.Верлена

7.12.2021   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)