На канцэрт

Мария Мучинская
Сёння ў клуб наш, аж з раёна,
Прыязжае гурт артыстаў.
Калектыў такi хвалёны,
Спевакi i гiтарысты.

Голас маюць салаўiны,
Слухаў iх бы днём i ноччу,
Стан прыгожы, лебядзiны -
Марай сэрцайка нам точаць.

А падлеткам забарона,
Рана мець нам асалоду.
З такой думкай мы не згодны -
Бы камусьцi чынiм шкоду.

Чуць старэйшыя дзяўчаты
Падштурхоўваюць на подзвiг.
Мы, як кажуць, вельмi рады,
З iмi, мабыць, выхад знойдзем.

Ўсiм кагалам па гасцiнцы
Вычаканьваем мы крокi.
Ды дрыжаць у нас каленцы,
Як не вывучыўшы ўрокi.

Хтосцi з папкаю падпахай
Завiднеўся каля школы.
Дзетвара бягом са страхам
Пахавалася за копы.

Сiлуэт плыве са змрокам
Прыблiжаецца да гурта.
Абгiнае ўсiх з падскокам,
Не збiваецца з маршрута.

Небяспека мiнавала,
Змрок рассекла лёгкiм свiстам,
Мы пасыпалi кагалам –
Завiтаем да артыстаў.

Галаву уцiснуў ў плечы,
Прытулiўшы шчыльна папку.
Незнаёмец у далечы
Ў бег пусцiўся без аглядкi.

Пагубляў свае паперы,
Ды бяжыць сам безупынку,
Напалохалi, халера,
Не дагнаў бы нават спрынгер.

Зачапiўся на дарозе
Расцягнуўся сярод лужы,
Мы спяшаемся з падмогай –
Ён баiцца, што замучым.

Стаў малiцца, што без грошай,
Мае жонку, малых дзетак,
Чалавек не злы, набожны.
- Няўжо песня мая спета?

- Абапрыцеся на рукi,
Давядзём мы Вас да хаты,
Толькi стаў, ад болю гукi
Пакацiлiся раскатам.

Мы данеслi аж да дому,
Жонка, як аталапела,
Гурт з дзяўчатак, незнаёмых,
Мужыка даруе цела.

Утаiлi яго тайну,
Што спалохаўся падлеткаў.
- Проста справа ўся ў тумане,
Я на камень – недарэка…

На канцэрт iсцi не варта,
Зачакалiся нас мацi.
Знаць была не наша карта,
Будзе з часам нашай масцi.

Дубiнцы ўсе баявыя,
Ды ў бядзе не пройдуць бокам,
Дапамогуць у стыхiю –
З чыстым сэрцам, з добрым вокам.