На базары

Мария Мучинская
У Гароцьках на базары
Незнарок сустрэла  Галю
Абнялiся, тары- бары…
- Да цябе пытанне маю.

- Што ж, пытайся па сяброўску.
- Наш хлапец у вас у прымах.
Хату маюць на пагорку,
У мяне ёсць фотаздымак.

Як жывуць яны там, добра?
Ён пакладзiсты хлапчына.
- Я iх бачыла заўчора?
Лгаць не буду без прычыны.

А жывуць, як галубочкi:
Толькi ў вёсцы вечарына,
То мужык ў акно праскочыць,
А за iм услед жанчына.

Ну а так, усё ў парадку.
Дом будуюць, будуць дзецi.
Мяне мучае дагадка:
Праца хлопца -  на ўзвей вецер.

- Што мы ўсё пра дубiнское,
Хоць бы раз пра Рачаняты.
А было, скажу, такое!..
Тут не смеху – плачу варты

- Ой, кажы хутчэй, Тацьяна,
Мошкi бегаюць па целе.
- Гэта , знаеш, памiж намi,
Вёска наша ўся дрыжэла.

Прыхварэла ў нас Адэля,
А ў Маскве сынок старэйшы.
Наказалi, ён ў нядзелю
Прыкацiў на «зорцы першай».

Матка, знаць, павесялела,
Зарумянiлiся шчокi.
Пасланяўся сын без дзела
Ды вярнуўся ў край далёкi.

Правялi й на адпачынак,
Заўтра снедаць будзяць мацi.
Не мiргнула i вачыма,
Тут у слёзы ўсе у хаце.

Час праходзiць – нерухома,
Два i тры… Ужо дванаццать.
Не даехаў сын да дома,
Тэлеграму шлюць вяртацца.

Ну а самi -  хто да крамы,
Хто труну рабiць, па доскi.
Запрасiлi маю маму
Мыць, адзець, зрабiць прычоску.

Вечарком труну прывезлi
I "масквiч" наш на парозе.
А яна яшчэ ў пасцелi,
Мая мацi зразу ў слёзы.

Шоўк прынеслi, прыбiваюць,
Прычытае гучна мацi.
Птушкi каркаюць ля гаю,
Жаль разносiцца па хаце…

Прачынаецца Адэля,
Што, па кiм жалобны вечар?
Тут падлетак кажа смела:
Накуплялi мы авечак.

А яны пароды царскай,
У шаўках трэба карыта.
Мы да iх з дабром i ласкай -
Капытамi ўсё парыта.

Вось суседка i галосiць -
Наша доля горш авечай
Iм дручка бы, ды з бярозы,
Ну а шоўк сабе на плечы.

Захрапла Адэля зноўку,
Сын труну панёс у сенi,
Анямелi ўсе, замоўклi,
А труну прыкрылi сенам.

- Гэта ўчора было толька?
- Не, напэўна ўжо з паўгода.
- Смех i слёзы, ды не горка
Ад такога паварота.

- Дык яна яшчэ жывая,
Правяла нас у дарогу.
Сама ў хаце прыбiрае –
Хай жыве i слава Богу…