Павук

Мария Мучинская
Цяжка бацьку i матулi:
Дровы, печка, бульбы копка.
Многа горачка адчулi
 Ды яшчэ гэта не кропка…

Агарод палоць ды дзялку -
Сiлы трэба ва ўсiх справах.
Вось рашыў сынок, што матку
Хоць чуток ад працы  збавяць.

Каб на двор не бегаць часта
Рукi мыць, што недарэчна,   
Умывальнiк зладзiць варта
Прама ў кухнi, там дзе печка.

Вось, шкада, што будзе сырасць,
Пралiваецца вадзiца,
Паяўляцца стане жыўнасць,
Павукi будуць пладзiцца.

Ёсць павер, якi вякамi:
Павука забiць – к маркоце,
Напалохалi грахамi
Хлапчука на цвёрдай ноце.

У гасцях унук у дзеда
Жартаўлiвы i гарэза,
Набiраецца тут ведаў
У дзядоўскага лiкбеза.

Мае годзiкi чатыры,
Ды,напэўна, нават меней,
Вельмi, вельмi ён пытлiвы,
З першых дзён свайго з`яўлення.

З iм бабуля ад ражджэння,
Разважае, як з дарослым.
Што ёсць добра, што ёсць дрэнна -
Павучае часам вольным.

Успрымае паслухмяна,
На ляту хватае слоўцы:
Чаму лье вада iз крана,
Чаму ўколы ад ядлоўца.

Каб кармiў сабак i кошак,
Не чынiў над iмi здзекi,
Бiць слабейшага - нягожа,
Дзеля жарту, для пацехi.

Пра бацькоў вядзе размовы:
« Яны ў працы, ты ў чаканнi,
Час праходзiць -  дзянёк новы,
Прыязжаюць на спатканнi.

А мае бацькi далёка,
Паляцелi на нябёсы.
Мне без iх цяпер сумота,
Пралiваю часта слёзы.

А яны, бывае, птушкай
Прылятаюць на сустрэчу,
Павучком каля падушкi
Прапаўзуць пацiху ў вечар.

Павучок – гэта святое,
Яго крыўдзiць – недарэчна.
Ты ж не здольны на лiхое?» -
Вучыць баба кожны вечар -
«Заўтра свята, будуць госцi,
Напячом з табой пячэння,
А сягоння  - спаць, бо штосцi
Вельмi шмат тут павучэнняў».

Рана сын прыехаў з жонкай,
Занялi унука кнiжкай.
На стале стаiць казёнка
Супраць кожнага -  кiлiшкi.

Толькi дзеткi па «кручочку»,
Настаўляе, просiць мацi.
Тут у дзверы, як у бочку,
Лямант гучны дзiцяняцi:

«Баба, баба, там твой бацька».
Папярхнуўся, нават, хтосцi.
Ад пачутага знянацку,
Прыбянтэжылiся госцi.

- Дзе, унучак, пакажы нам?
- Ён ляжыць там сярод кухнi
- Хто ж напiўся, якi сорам?
Ногi звялi,  чуць не рухне…

Баючыся, памаленьку
Разглядаецца падлога.
Ўнук крычыць: «Iдзi да сценкi,
Бо раздавiш так старога».

Пракацiўся дружны хохат,
Павучышча сярод кухнi.
Ад сцяны да сценкi ногi –
Ён павольна робiць рухi.

Хто мне верыць - малайчына,
Дзiва столькi з дубiнцамi –
У труху рвуць павуцiнне,
Хоць лагодна з павукамi!..