Беларускае золата

Леонид Пранчак
БЕЛАРУСКАЕ ЗОЛАТА
леанід ПРАНЧАК

Ахвярую
Валерыю Сяргеевічу Дайнеку

Ад Нью Ёрка да БеразінО
У фатэлі, прымружыўшы вочы,
Нібы піць дарагое віно,
Слухаць музыку сцішанай ночы.

О, Маэстра Дайнека, дазволь
Мне сказаць, што падказвае сэрца.
Даўнім рэхам затоены боль
Векавою тугой адгукнецца.

Праз завеі, дажджы і гадЫ
Чую ў тэмбры, такім непаўторным,
Пошум ветру, цурчанне вады,
Шэпат лесу і гукі валторны.

Калі ўсё, што прысніў, – драбяза,
І ніякага сэнсу не мае.
І сама набягае сляза
І з душы павуцінне змывае.

У вышынях, дзе сонца жыве,
У нізінах, дзе ноччу тумАны,
Гэты голас у сэрца плыве,
Дорыць радасць, суцішвае раны.

Ты спяваеш і мне не па чым
Дзён завейных слата і нягода,
І Радзімы бярозавы дым –
Здратаванай душы асалода.

Ох, Валера, каб ты разумеў
Да чаго незвычайна-выключны
Твой шчымліва-задумлівы спеў
Беларускай душы так сугучны.

Тут расчуліцца нават святы,
Калі ты заспяваеш паціху.
Беларускае золата ты.
І крыхУ серабра.
КрЫху-крЫху!

07.10.-29.11.2021