Мая Белая, Белая Русь

Черняк Нина Феофановна
Мая Белая, Белая Русь,
Я заўсёды табой ганарусь.
Той прыродай, што нас акружае,
І людзьмі, што у нас пражываюць.

Мой народ гераічны і сталы,
Памяркоўны і вельмі трывалы.
Ён працуе рупліва і жвава,
Ганарыцца сваёю дзяржавай.

Перажыў, мой народ, ты нямала
У час, калі тут вайна панавала.
І Чарнобыля здзекі,пакуты -
Чвэрць краіны накрыў ён атрутай.

Ты Радзіме не здрадзіў ніколі,
Моц сваю набірвў паміж болю.
Станавіўся мацней ты граніта-
Гераічнасць твая не забыта.