Прымусiць дождж

Мария Мучинская
Пагалоска йшла па вёсцы:
Гора, гора ў Дубiне.
Час складаны i не просты,
Вестка сумная ў сяле.
Развiтаўся з гэтым светам,
Такi добры чалавек.
Так чакаў, што прыйдзе лета,
Ды сагрэе яго век.
Майстра быў Пракоп адменны,
На здароўе не бурчаў.
Што зрабiлася? Неверым…
Ды паведаў Станiслаў…
Чалавек ён паважаны,
Не заўважаны ў хлуснi.
Для гарэлкi ладзiць чаны -
Яны ж, мабыць, сваякi.
Выбягае з хаты Галя:
«Чым парадуеш мой слых?»
- Ты даруй, нуда такая,
Не да жартачкаў тваiх.
- Дык кажы, паплачам разам,
Я ж не дрэнны чалавек,
-  Ды Пракоп, як людзi кажуць,
Назаўжды пакiнуў свет.
- Трэба грошы па ўсей вёсцы
На вячэру ўсiм сабраць.
- Ой, Пракопчыха галосiць,
Пэўна вокны ўсе дрыжаць.
-  Ды, напэўна ж, часам летнiм -
Копка торфу, сенажаць.
- Фу, ты, шкода чалавека,
Ну, а ты пра глупства – сядзь!
Вечар, позна, заўтра зранку,
Аббяжым увесь канец,
Сабяром i посуд, шклянкi –
Сёння ў сэрцы, як рубец…
Ну, а ранiцай Саўрасаў
Да Пракопчыхi пайшоў.
Па дарозе па калгаснай
Топат конскiх капытоў.
Па клубах сцягае пугай,
Ды крычыць шпарчэй, шпарчэй,
Наш Саўрас i не падумаў,
Тут Пракопчыху сустрэць.
Стаў хрысцiцца, Божа, Божа:
«Ну й пайшоў у нас народ,
Як жа так, ну як так можна,
Слух пусцiць, такi дакор?»
- Ты чаго запрычытаўся,
Як бы ўгледзеў д`ябла тут?
Дождж на сёння i на заўтра,
У прыёмнiку плятуць.
А ў мяне на полi сена,
Ды сухое, аж трашчыць.
Ох! Хаця бы я паспела
Ля гумна схаваць пад шчыт.
- Мне сказалi што Пракоп твой –
Нават прыкра гаварыць…
- Што сказалi, што памёр ён?
Чуць пазней прыйдзi пабрыць.
- Дык а дзе ён? Як памёршы?
- Як i ўсе – памёр пры мне,
Ён у хаце там, на ложку,
Хто яго там украдзе?
Ну а сена, як прамочыць,
Яшчэ возьме прагнiе,
Ты скажы мне прама ў вочы,
Чым кармiць карову мне?
Я забавiлася вельмi,
Толькi б дожджык, як з латка,
Не палiў, бо да нядзелi
Не схаваю мужыка.
Павярнуў Саўрас да хаты,
Бо сказаць – не мае слоў.
Што сустрэў – ён сам не рады,
Здуру, здуру сам пайшоў.
Сустракаюць яго бабы:
«Што, зманiлi? Не памёр?»
« Не зманiлi» - голас слабы
Зафанiў, як сярод гор.
- Як Пракопчыха? Рыдае?
Дапамога трэба ёй?
- Адчапiцеся – не знаю,
Паплятуся я дамоў.
Пазбiралi бабы торбы,
Да Пракопчыхi пайшлi.
Ды замок амбарны, чорны
На дзвярах яны знайшлi,
Пазiраюць цераз вокны,
Там ляжыць адзiн Пракоп,
Тут сусед як загалёкаў,
Ды асеў, як быццам сноп.
Аж да вечара пад хатай:
Сварка, слёзы, бегатня –
Што ж ты зробiш – гаспадарка,
А яна зусiм адна.
Павязло ёй, слава Богу,
Што яна вось з Дубiны.
Будзе, будзе ёй падмога –
Дапаможам, як заўжды!..