Пакуль малады

Михаил Курило
Умей здзіўляць і сам здзіўляцца
І не адводзь у бок вачэй,—
Ты не навучан прытварацца,
Ты не абчэсаны яшчэ!

Вось пажывеш сярод праныраў,
Забудзеш маці як завуць —
Начэпіш мантыю мундзіра
І будзеш несці, што дадуць.

Дадуць паперку дэпутата —
Гатоў паперкай памахаць...
Але не быць табе багатым,
Бо не навучаны ілгаць!

Прывык прыродай любавацца,
Ляціш — бліжэй каб да вады...
І чхаць на золата палацаў,
Пакуль здаровы, малады!