Памяцi

Николай Карташевич
Бывае, давядзецца ўспомніць,
Як нехта некалі тут быў...
І думы йдуць, плывуць бяз стомы,
І ўспамінамі я жыў.

Жыву, шукаю памяць краю,
За ёй, і з ёй бягу, іду,
Нясу з сабой, у снах трываю
Ўчарашні лёс, сваю нуду.

Ці можа памяць прытуліцца
Да сьцежак катаў, халуёў?
Не, ведай, будзем мы рупіцца,
Да Беларусі прыйдзем зноў!