Беларусь- мая старонка

Черняк Нина Феофановна
Беларусь-мая старонка,
Край мой любы,дарагі.
Я люблю цябе бязконца,
Усе палі твае,лугі.

Дзе я толькі ні бывала!
Там прыгожа,цуд лясоў.
Там рака зрання спявала,
Дзе мой род свой век прайшоў.

Сваім сэрцам я з табою-
Не пакінуць мне цябе.
Я жыву жнівом, сяўбою-
Аддаю жыццё табе.

Беларусь-мая калыска,
Маці родная мая.
Я душой з табою блізка.
Я-дачка твая!...Твая.