Жыву, бо трэба жыць!

Леонид Пранчак
ЖЫВУ, БО ТРЭБА ЖЫЦЬ!
Леанід ПРАНЧАК

Карона. Восень. Бруд.
Зацяты страхам люд.

Жыццё ідзе на злом,
Хоць бі ў сцяну ілбом.

Ды не трашчыць сцяна.
Пакута. Страх. Вайна.

Раней утульны дом
Пакінуты Хрыстом.

Жыву, як набяжыць.
Жыву, бо трэба жыць.

Пакінуў бы зямлю.
Ды нельга, бо люблю.

10.12.2021