Хлопчык задзiра

Александр Белочкин
Хлопчык задзіра бяжыць па дарозе
І крычыць: мне так добра жывецца!
Глядзі як жа хутка, амаль не спаткнецца
Са сталасцю ён не гатовы сустрэцца.
Як вецер імкненні ляцяць,
Вельмі хутка, амаль і не зловіш,
А хлопчыку ўжо дваццаць пяць
І з гэтым нічога не зробіш.

Тады ён спаў на пячы,
А сёння і печы нямае
Пакідаў ён свой дом маладым,
А вярнуўся старэнькім салдатам.
Ніхто яго не сустрэне
I маці ў слязах не абдыме,
Калі ён упадзе,
Жыццё яго не падніме.

Вось гэта сапраўднае гора,
А не тое, што зараз ім лічаць,
Калі адзеты, абуты,
Калі цябе маці пакліча.
Нельга, нам, забываць
Подзвіг загінуўшых продкаў,
Гэты мір трэба нам зберагаць
Нават не імеючы сродкаў.