Валожыншчына край

Мария Мучинская
Валожыншчына – край балот, лясоў бяскрайнiх,
У камянях, iмхах i векавых дубах
Паданнi, песнi, казкi краю захаваны,
Разносяцца па свеце ў гулкiх ручайках.

Валожыншчына – край лугоў, палёў, багатых,
Раллi край сочнай  i налiтых каласоў,
Багаты хлебам з соллю, пiрагамi ў хатах,
Край тоне ў шчырых, добрых сэрцах землякоў.

Валожыншчына выхавала ад калыскi
Музыкаў, слаўных песняроў i мастакоў,
Паiла сокамi, жывiцай сэрцу блiзкiх,
Хто асвяцiў наш край у блiках прамянёў.